Главная | Регистрация | Вход | RSSСуббота, 18.05.2024, 09:04

Музыкальный садик

Меню сайта
Категории раздела
РАЗВЛЕЧЕНИЯ [35]
Развлечения и представления
ВЫПУСКНОЙ [75]
Сценарии выпускных мероприятий
МАМИН ПРАЗДНИК [6]
Сценарии к Международному Женскому Дню, Маминому празднику
ОСЕНЬ [37]
Осенние праздники и мероприятия
ДЕНЬ ЗАЩИТЫ ДЕТЕЙ [8]
Мероприятия к Дню защиты детей
НОВЫЙ ГОД [64]
Все зимние и Новогодние мероприятия
ДЕНЬ ЗНАНИЙ [21]
Сценарии, развлечения и др. мероприятия
Форма входа
Летние скидки!
Поиск

Каталог статей

Главная » Статьи » ОСЕНЬ

Сцэнарый фальклорнага свята «Восеньскі кірмаш»

Сцэнарый фальклорнага свята «Восеньскі кірмаш»

Зала ўпрыгожана ў беларускім стылі паводле пары года.

ВЯДУЧЫ. Што за люд у нас сабраўся -Нібы пляц шырэй раздаўся. На якое свята нас Запрашае восень у гэты час?


ДЗЕЦІ. На кірмаш!


ВЯДУЧЫ. Сонца яркае ўстае, На кірмаш народ ідзе. Надышоў вясёлы час, Завітаў кірмаш да нас.


Усіх, хто не ленаваўся, Добра справаю займаўся I не трапіў марна час, Запрашаем на кірмаш! Гэй, музыкі, дружна грайце I кірмаш наш адкрывайце!


(Гучыць беларуская народная мелодыя)


ВЯДУЧЫ. Плённай працай, ураджаем

Усіх прысутных мы вітаем,

На кірмаш наш запрашаем!

Тут не толькі

Прадаюць, купляюць.

Спяшайцеся на кірмаш,

Гульнямі, песнямі парадуйце нас!


ТАНЕЦ "ТРАСУХА" - 6 гр.


ЖЫТНЁВЫ КАЛАСОК. Добры дзень, шаноўны люд! Каласок жытнёвы тут як тут! Бачу народу багата -Пэўна ж, тут нейкае свята? А ўбор мой срэбны, не новы. А хлеб мой просты, жытнёвы! Жытнёвы хлеб - усяму галава. Без хлебе і хата - не хата, I свята - не свята, I поле - не поле, I доля - не доля!

 

ЖЫТНЁВЫ КАЛАСОК. А зараз для парадку загадаю вам загадку: " Сто братоў адным поясам перавязаны". Што гэта?


ДЗЕЦІ. Сноп.


(Каласок бярэ сноп і дорыць вядучаму.)


ВЯДУЧЫ. Дзякуй табе, каласок! Сноп жытнёвы, прасяны, Кланяемся табе да зямлі. (Ставіць сноп.)


ВЯДУЧЫ. А хто другую адгадае загадку?

Хто скажа, хто знае:

Што ў нашым краі

Другім хлебам называюць?

Слухачы і гледачы,

Здагадаўся - не маўчы!


ВЯДУЧЫ. Правільна! Гэта бульбінка-беларусачка, Пекная паненачка, шэрая сукеначка, зялёная хустачка!


(З'яўляюцца Бульбінкі.)


БУЛЬБІНКІ.

Мы сяброўкі - рассыпушачкі, Мы вясёлыя таўстушачкі. Усе ў полі нарадзіліся, Пагасціць да вас з'явіліся.


Вось якія мы паненачкі, У нас шэрыя сукеначкі, Ў Беларусі нарадзіліся, Пагасціць да вас з'явіліся.


ВЯДУЧЫ. Дарагія глядачы, Трэба тут дапамагчы. Хай той запляскае ў ладкі, Хто любіць з бульбы аладкі. Раз-два-тры-чатыры-пяць! Будзем бульбінку вітаць!

ТАНЕЦ " БУЛЬБАЧКІ" - 7 ГР.

ВЯДУЧЫ. Дзякуй вам, хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вы ўсе малайчынкі!

ГУЛЬНЯ 3 БУЛЬБАЙ (трымаюць бульбу лбамі)

ГАСПАДЫНІ. Смялей падыходзьце, Тавар выбірайце. Таргуйцеся з намі,

 

А потым купляйце!


Бульба, цыбуля, Ды з поўдню дыня -Усё табе, гаспадыня!


Калачы ды булачкі, Крэндзялі ды бублічкі!


А вось бліны, Ну і бліны,

Лезуць самі ў рот яны!


Пакаштуеш бліна з макам, Прыглынёш язык ад смаку!


Калі хочаш што ўзяць, Трэба песню праспяваць, Верш пачытаць, Альбо танец станцеваць.


Ну, выходзь хто смелы з вас -Пачынаем наш кірмаш!


(Гучыць народная музыка. Вядучы ідзе да прылаўкаў.)


ВЯДУЧЫ. Глядзіце, колькі цудоўных восеньскіх букетаў! Трэба песню пра восень заспяваць!


ПЕСНЯ "ЗАЛАТАЯ ЗАВІРУХА", муз.Я.Жабко


ВЯДУЧЫ. А вось цудоўныя рушнікі!


На ручніках і на сурвэтках Палыхаюць ружы-кветкі. Тут і пеўнікі, і гусі, Вышывала іх бабуся. Чараўніца наша бабка -Аж здіўляецца Агатка. Возьме ў рукі палатно -Ажывае ўраз яно.

ТАНЕЦ 3 РУЧНІКАМІ Ў ВЫКАНАННІДАРОСЛЫХ (бел.нар.песня "Купалінка") ВЯДУЧЫ. А вось якая рэдзька урадзіла! ГУЛЬНЯ "РЭДЗЬКІ" - 6 гр. З'ЯЎЛЯЕЦЦА ДЗЯЎЧЫНКА 3 ЛАТКОМ. ДЗЯЎЧЫНКА. Каму стужкі шаўковыя, разнакаляровыя.

Ёсць чырвоны паясок і прыгожы грабяшок! Ці я ўмамкі не дачка? Ці я не дачушка? Руса косанька мая, а ўкасе і стужка.

ВЯДУЧЫ. Адкуль такая весялушка?

ДЗЯЎЧЫНКА. 3 Вясёлкі.

ВЯДУЧЫ. Ачыяты?

ДЗЯЎЧЫНКА. Васіля.

ВЯДУЧЫ. А як завешся?

ДЗЯЎЧЫНКА. Гануся. ВЯДУЧЫ. А што робіш?


ДЗЯЎЧЫНКА. Смяюся!


ВЯДУЧЫ. Ну пакажы свой паясок! Вельмі ж прыгожы! За колькі грошай прадаёш? ДЗЯЎЧЫНКА. А я дарма аддаю, людзей весялю. (Раздае музычныя інструменты)


ПЕСНЯ "ЗАЙГРАЙ ЖА МНЕ, ДУДАРОЧКУ"


ВЯДУЧЫ. Завітала восень у наш край, Усім радасць прынесла - добры ўраджай!


ПРЫПЕЎКІ - 7 ГР.


1-е ДЗІЦЯ.

На гародзе ў гаспадыні Многа морквы і цыбулі, Памідораў, агуркоў, Часнаку і буракоў.


2-е ДЗІЦЯ. Ад стараннай працы Выраслі на градцы Вось такія буракі! Вось такія агуркі! А капусты качаны Вось такой велічыні!


3-е ДЗІЦЯ.

Добрая наша гаспадыня. Любіць кожную расліну. Пасеяла яна ў полі I пятрушку, і фасолю, Але ж давайце па парадку: Вось што вырасла на градцы.

ВЫХОДЗЯЦЬ ДЗЕЦІ Ў КАСЦЮМАХ АГАРОДНІНЫ.


ЦЫБУЛЯ. От бабуля важна села

I глядзіць яна нясмела.

У зямлю схавала лапаць.

Як зачэпіш - будзеш плакаць.

Гэта важная бабуля

Называецца цыбуля.


ПАМІДОР. Ая - дзіўны памідор. Вырас я на градцы. Трапіў я на свята к вам, Добры дзень, рабяткі.


АГУРОК. Мы - зялёныя гурочкі, Нас пасеялі ў радочкі. А мы ўжо так разрасліся. Ва ўсе бокі распаўўзліся.


(Нечакана з'яўляецца "конь", за ім бяжыць Лявон, спрабуе спыніць яго)


ЛЯВОН. Тпру- тпру! Як пачуў мой конь музыку, дык і пабег сюды. Вельмі ж танцаваць любіць. Ой, а дзе ж гэта я?


ВЯДУЧЫ. У дзіцячым садзе на кірмашы. Запрашаем да нас.


ЛЯВОН. Ой. А мы не прывіталіся! Добры дзень, дзеткі! Добры дзень, госці дарагія!


(Забягае Лявоніха)


ЛЯВОНІХА. Вітаю вас, людзі добрыя! А Лявона майго вы не бачылі?


ЛЯВОН. Ды я даўно ўжо тут. Паглядзі, які багаты тут кірмаш. Як у казцы - з рога ўсяго многа!

Ёсць і цацкі, і ласўнкі -Усім будуць падарункі.


ЛЯВОНІХА (аглядваецца навокал). I праўда, усяго многа. Трэба і сабе тавар наглядзець ( падыходзіць да прылаўка).


ГАСПАДЫНЯ. Прадам чаравічкі - зусім невялічкі!

ЛЯВОНІХА. Ой, якраз такія, як мне падабаюцца. Лявон, галубчык, не скупіся, купі мне чаравічкі.

ЛЯВОН. Ну, што зтабою зробіш? Трэба купіць.


ЛЯВОНІХА. Гэй, музыка, грай, Жару паддавай! Зробім круг вялікі, Скачуць самі чаравікі!

ТАНЕЦ "КАЦІЛАСЯ ЧОРНА ГАЛКА", бел.нар. мел. (Лявон з Лявоніхай танцуюць з дзецьмі).


ЛЯВОНІХА. Вось як добра танцавалі I ніколькі не стамілісяі ЛЯВОН. Трэба нам ужо ў дарогу. Дзякуй, госці, за падмогу! Вы так дружна рагаталі, Нас так хораша віталі, Пляскалі ў ладкі, Адгадвалі загадкі!


ЖЫТНЁВЫ КАЛАСОК. Хоць шкада, а ўсё ж - бывайце! Толькі нас не забывайце! Дружна жывіце! Хутка расціце!


ЛЯВОНІХА. Край свой любіцеі

Не таму любіце, што за ўсё цяплеёшы,

А таму любіце,

Што за ўсё мілейшы,

3 ўсё прыгажэйшы!


ВЯДУЧЫ. Надыходзіць смутны час -Пара нам развітацца. Але просім шчыра вас Зноў к нам завітацца. Будзем рады мы сябрам, Пачастуем ласкай. Няхай свеціць сонца вам, Як у добрай казцы!


(Гучыць беларуская танцавальная мелодыя. Усе танцуюць).

Категория: ОСЕНЬ | Добавил: Denisus (16.09.2011)
Просмотров: 66029 | Теги: сценарии для детского сада, осенние праздники, праздник осени | Рейтинг: 1.8/4

Понравился материал? Нажми на кнопочку!

Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
ДОБАВИТЬ ЗАКЛАДКУ
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Музыкальный садик в помощь музыкальному руководителю в детском саду - сценарии, музыка, минусовки.
Copyright MyCorp © 2024
Сделать бесплатный сайт с uCoz